Лагатып сайту Scenaryi.by
Сцэнарыі     
       Святы восені
       Каляды
       Новы год

       Вясновыя святы
А ў нас сёння масленіца...
А ў нас сёння масленіца 1
Вясёлая Масленіца
Масленіца
Масленіца 1
Масленіца 2
Масленка, Масленка, бывай зіма красненька!
"Наша масленіца гадавая, яна госцейка дарагая..."
Прыляцелаластавіца прынесла нам Масленіцу
Сёння Масленка, прыляцела ластаўка
«У нас сягоння Масленіца!..»
У нас сягоння Масленіца 1
Вясновыя святы беларусаў
Гукайце, дзеці, Масленіцу!
Гуканне вясны
Гуканне вясны 1
Гуканне вясны 2
Гуканне вясны 3
Гуканне вясны 4
Мы вясну гукаем, вясну сустракаем.
Вясна красна на ўвесь свет!
Залатыя дні - веснавыя дні
Зіма з Вясною сустракаюцца
Стрэчанне
Ой, Вясна вясёлая
«Прыходзь да нас, вясна!»
Як Вясна-красна прыйшла!
Камаедзіца
«Жавароначкі, прыляціце!»
Свята Саракі
Абрадавае свята «Юр'еўскі карагод»
"Святы Юр'я, устань рана!"
«Юр'я светлы ключык адамкнуў зямлю»

       Вясновыя святы 1
       Дзень перамогі
       Выпускны
       Летнія, купальскія
       Пра мову
       Юбілеі вядомых людзей
       Розныя

Музычнае і тэатральнае мастацтва: праблемы выкладання 1/2003

«Прыходзь да нас, вясна!»

Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства

Дзеючыя асобы:
3іма - дзяўчына старшых класаў, апранутая ў белае адзенне з зімовым галаўным уборам.
Вясна - дзяўчына старшых класаў, апранутая ў свет­лую квяцістую сукенку з вянком на галаве і зялёнай галінкай у руцэ.
Вяшчун - хлопчык, апрануты ў белую кашулю, падпяразаны поясам, у яго руцэ — посах, а за плячыма — зрэбная торбачка.
Месяцы: (Сакавік, Красавік, Май) - хлапчукі ў яркіх кашулях; на галовах - маленькія кароны з паперы з назвай месяца.
Несцерка і Паўлінка - хлопчык і дзяўчынка ў беларускіх народных касцюмах.
Дзеці - удзельнікі свята, святочна апранутыя.

3 аднаго боку сцэны стаіць саламянае пудзіла, з другога — дрэвы з зялёным лісцем. Аднекуль чуецца завыванне ветру.
Выходзіць Зіма.

3іма. Добры дзень, сябры. Вось і прыйшла я сёння з вамі развітацца. Ці была я добрай гаспадыняй? У зіміку мерзлі?
Дзеці (у зале). Мерзлі.
3іма. Снег тапталі?
Дзеці. Тапталі.
3іма. Сані даставалі?
Дзеці.  Даставалі.
3іма. Шмат вясёлых гульняў мелі?
Дзеці. Так!
3іма. Дык, можа, папросім Вясну, каб яна яшчэ не прыходзіла?
Дзеці. Не!
Раптам з'яўляецца Вяшчун.

Вяшчун. Да цябе, Зіма, спяшаюцца госці.
3іма (спалохана). Якія госці?
Гучыць хор птушак з оперы Рымскага-Корсакава "Снягурачка". Уваходзяць месяцы Сакавік, Красавік, Май.
Сакавік. Вясна прасіла перадаць, што не згаджаецца чакаць.
Красавік. Хутка ў госці завітае.
Май. Пасылае ўсім ружовыя кветкі, зялёныя галінкі.
Гучыць музыка. Восем дзяўчынак выходзяць на сцэну. Яны становяцца ў круг, бяруцца за рукі і танцуюць...
Месяцы (разам). Уцякай, Зіма, дай дарогу Вясне!
Зіма (уцякаючы). Ой, як горача зрабілася! Трэба ўцякаць!

Гучыць музыка вальса. Прытанцоўваючы, выходзіць Вясна. Дзеці, якія ўдзельнічаюць у свяце, выходзяць на сцэну і пачынаюць разам з ёю вадзіць карагод пад песню "Жавароначкі, прыляціце!"

Ноты песні "Жавароначкі прыляціце"

  Жавароначкі, прыляціце,
Вясну красную прынясіце,
Каб сонейка засвяціла,
Каб снег белы растапіла,
Каб садзікі расцвяціла.

Жавароначкі, прыляціце,
Зямлю-матухну абудзіце
I дожджыкам напаіце,
Каб волікаў накарміла.
Каб травачкі нарасціла,

Жавароначкі, прыляціце,
Цёпла лецейка прынясіце,
А зімачку прыбярыце,
Бо зімачка надаела —
Нам хлебушкі пераела.

Вясна.
Дзякуй вам, дзеці,
што дружна чакалі,
што песняй вясёлай
мяне сустракалі.
Дзеці. (разам). Добры дзень, Вясна!
Xлопчык. Ой, вясна, ты, красна, што ты нам прынясла?
Вясна.
Шаўковую траву на вясну,
Буйнае жыта на лета,
Малым дзеткам па яечку,
Старым дзядам па кіёчку,
Маладым дзеўкам па вяночку.
Вясна частуе дзяцей ласункамі з кошыка, а яны спяваюць

Ноты песні "Благаславі маці вясну заклікаці"

  Благаславі, маці, вясну загукаці. Гу!
Вясну загукаці, зіму замыкаці. Гу!
Зіму замыкаці, цёпла лета ждаці. Гу!
Прыйдзі, прыйдзі, вясна, прыйдзі, прыйдзі, красна. Гу!

Вясна. Добра спяваеце! Ну, а ці ведаеце вы якія-небудзь прыказкі, прымаўкі пра вясну?
Дзеці. Ведаем!
Xлопчык. Бусел прыляцеў — вясна будзе.
Дзяўчынка. Прыляцеў кулік з замор'я, вывеў вясну з няволля.
Вясна. Так! А зараз я вам нешта загадаю. Што гарыць без полымя? Глянеш — заплачаш, а ўсе яму рады?
Дзеці. Гэта сонейка!
Вясна. Адзін лье, другі п'е, трэці зелянее ды расце?
Дзеці. Дождж, зямля, трава.
Вясна. Ну, малайцы. Бачу я, што вы добра падрыхтаваліся да майго прыходу, таму бывай, Зіма!

Падыходзіць да саламянага пудзіла і кідае яго за сцэну.

Вясна і дзеці (разам). Уцякай, Зіма!
Вяшчун (выходзіць на сярэдзіну пляцоўкі). Хлопцы, дзяўчаты, загукалі вы Вясну, а цяпер пакажыце, як танцаваць умееце!
Гучыць вясёлы танцавальны найгрыш.
Усе на сцэне спяваюць і танцуюць у карагодзе

Ноты песні "Вяснв красна наставала"

  Вясна-красна наставала, з поля сцежкі саганяла.
Пайшла вада па лужочку, па круценькім беражочку.
Ой, падмыла каліночку, бярозавы каранёчку.
А мы пойдземце дадому, па праталачках вясною.

Вясна. Здаецца да нас ідуць госці?
Прыбягаюць Несцерка з Паўлінкай.
Несцерка   і Паўлінка (разам). 3 ранняю вясною вас!
Несцерка. Вось вы паспявалі, патанцавалі. А ў нас ужо бліны паспелі.
Паўлінка. Свежыя, гарачыя, ды да таго ж і смачныя.
Несцерка і Паўлінка (разам). Частуйцеся, калі ласка!

Усе дзеючыя асобы ідуць са сцэны ў сталоўку, дзе іх частуюць аладкамі.

Сцэнарыі
Copyright © 2013 Scenaryi.by Усе правы абаронены
Яндекс.Метрика