Лагатып сайту Scenaryi.by
Сцэнарыі     
       Святы восені
       Каляды

       Новы год
Беражы нос у вялікі мароз
Вясёлая зіма
Гэй, сняжыначкі, ляціце!
Жыла-была яліначка
Мы жадаем шчасцявам!
Навагоднія забаўкі
Навагодняе прадстаўленне
Навагодняе запрашэнне
Навагодняя ёлка
Наша ёлка - цуд і казка
Новы год
Новы год на тэатральнай сцэне.
Новы год спяшаецца у госці
Панарама зімовых свят
Перасмешка запрашае на баль
Раз, два, тры, ёлачка гары
Снег ідзе, снег ідзе - радасны, махнаты!..
Сустракаем разам Новы год
Чарадзейка Зіма запрашае
У "Чамучак" Новы год
Цацак тысячу на ёлку нам развесіў чараўнік...

       Вясновыя святы
       Вясновыя святы 1
       Дзень перамогі
       Выпускны
       Летнія, купальскія
       Пра мову
       Юбілеі вядомых людзей
       Розныя

Перасмешка запрашае на баль

Навагодні ранішнік для дзяцей пачатковай школы

Актавая зала святочна упрыгожана. У цэнтры зала навагодняя ёлка. На задніку сцэны святочны плакат.

Дзеючыя асобы:
Перасмешка.
Пераслёзка.
Баба Яга.
Ягік.
Дзед Мароз.
Снягурачка.

Гучыць мелодыя. На сцэну выходзіць Перасмешка

Перасмешка.
Зіхаціць агнямі ёлка,
Баль наш пачынаецца.
Чараўніца Перасмешка
З дзетварой вітаецца.

Сышліся мы на свята
І нам тут не цесна,
Бо ўсе з аднаго мы
З вясёлага цеста.

Добры дзень, дзеткі! Я вельмі рада вас бачыць і павіншаваць з Новым Годам.. а ці ведаеце вы мяне? (Не). А вось зараз і пазнаёмімся. Я чараўніца, завуць мяне Перасмешка, бо я вельмі люблю смяяцца.А таксама у гульні гуляць, песні спяваць, танцы танцаваць. А вы? Давайце зараз крышку паспяваем і патанцуем.

Гучыць песня ці танец.

Перасмешка. Вось мы ўсё пра Новы год спяваем. А давайце успомнім, што ж гэта такое – Новы год? Я буду верш чытаць, а вы мне падказвайце.

Што такое Новы год?
Гэта дружны карагод.
Гэта смех сяброў вясёлых,
Гэта свята каля ёлак.
Што такое Новы год?
Смех шчаслівай дзетвары.
Бляск агней і мішуры.
Гэта танцы гульні песні,
І агней бенгальскіх іскры,
І канешне без падказкі
Гэта – казка, казка, казка!

Перасмешка. Цудоўна сябры. Цяпер мы ведаем што такое Новы год. А зараз я хачу пазнаёміць вас са сваёю сястрою Пераслёзкай. Яна таксама чараўніца, але ж вы будзьце з ёю вельмі асцярожныя, бо яна можа лёгка пакрыўдзіцца і нават раззлавацца. Але дзе ж Пераслёзка?

Пераслёзка. (у бок) Пакрыўдзіцца, раззлуецца. Быццам я горшая за яе. А я чараўніца і што хачу, тое і раблю. І яшчэ не вядома хто тут гаспадарыць павінен. У яе свята, а ў мяне таксама свята.

Перасмешка. Паслухай Пераслёзка, свята наша Навагодняе пачалося. А зараз і галоўныя нашы госці павінны з’явіцца. Патрэбна іх сустрэць. Вось ты пабудзь тут трошкі з нашымі дзеткамі, а я пайду зазірну у сваю чароўную кнігу, ці не на падыходзе нашыя госці.

Пераслёзка. Госці! Госці! У мяне можа таксама госці. Ну як вы думаеце каго яна запрасіла? Ха-ха! Снягурачку. Ну чаго яна варта, гэтае дзяўчо? Свіснуць яна можа? Не. А з рагаткі стрэліць? Не. Нічога яна не умее. А вось мае госці, то ж будзьце упэўнены, усім гэтым валодаюць з майстэрствам.
Дзеці танцуюць карагод.
Але ж там нехта ідзе. Зараз гляну. (складае рукі біноклем) А гэта і ёсць мае госці. Ну сустракайце іх!
(На сцэну бягуць Баба Яга і Ягік. У Ягіка у руцэ вялізны батон.)

Баба Яга Ну чаго ты там зачапіўся? Вось жа шалапай няшчасны. Пачакай ты у мяне. Куды ты? А-ну ідзі сюды! Зараз я табе.(Круціць вуха)
Ягік. Гэй ты бабка, ты чаго? Зусім ужо з вінцікаў з’ехала. Гэтак балюча, ды за вуха! А каб табе так?
Баба Яга Маўчы, ты абжора.
Ягік. Хто абжора, гэта я абжора? Паесці дзіцяці не дасць, а яшчэ бабка.
Баба Яга Ну, ну, супакойся! (Ягік пачынае галасіць мацней)
Унучак, ды не хацела я цябе пакрыўдзіць. Вось еш булачку, унучак, еш.(Ягік есць булку)
Вось і добра, вось і цудоўна! А цяпер жа дай і мне адкусіць. (Ягік хавае булку, гатоў плакаць)
Супакойся, супакойся, я пасмяялася! На вось табе цукерачку. (Ягік хапае цукерку, разгортвае, яна пустая)
Ягік. Ну бабуся, ну каргуся, трымайся! (Дастае рагатку і яны пачынаюць бегаць вакол ёлкі)
Пераслёзка. Гэй, што я бачу! Баба Яга, Ягік! Што гэта вы?
Ягік. Гэта не я.
Баба Яга І не я. Гэта усё шалапай нясчасны. З рагаткай ды на родную бабулю. Забыўся, чаму я цябе вучыла? Па кім можна страляць? Ну?
Пераслёзка. А мы зараз у дзяцей спытаем. А-ну ка дзеткі, адкажыце, па кім можна страляць? Па птушках можна? Па сабаках? Па кошках? А па вокнах?
Ягік. А яны гавораць нельга!
Баба Яга Як так нельга, што вы гаворыце, дзеткі? Вы усё пераблыталі, і унучка майго збіваеце. А у саміх напэўна і рагаткі з сабой? Не? Не парадак! Унучок, выварочвай кішэні!

Чуваць мелодыя,”У гасцях у казкі” (Баба Яга, Пераслёзка палохаюцца, Ягік хаваецца за бабку.)
Баба Яга Што гэта? Нейкі дух знаёмы!
Ягік. Ой страшна мне бабуля! Што гэта?
Пераслёзка. Зараз глянем. (Складае рукі біноклем) Гэта Дзед Мароз са сваёю снягуркаю набліжаюцца.
Баба Яга Дрэнныя справы у нас з табой унучак.
Ягік. Цярпець не магу гэтую Снягурку!
Пераслёзка. А мы ведаеце што зробім? На падыходзе сюды даволі цёмна. Ты, Баба Яга павінна зрабіць каб Дзед Мароз адстаў ад унучкі. А ты Ягік украдзеш у яго мяшок з падарункамі. (Баба Яга з Ягікам уцякаюць). А я тым часам зачарую ёлку, каб не запальвалася. (Зачароўвае ёлку, хаваецца, з песняй з’яўляецца Снягурачка, гучыць танец альбо песня)

Перасмешка. Вось і дачакалася я сваіх самых дарагіх гасцей.
Снягурачка. Добры дзень дзеці, добры дзень Перасмешка.
Перасмешка. Але ж дзе твой дзядуля, Снягурачка?
Снягурачка. Ой не ведаю, Перасмешка! У цемнаце дзядуля кудысьці знік. І што мне цяпер рабіць, як Дзеда Мароза знайсці?
Перасмешка. Не хвалюйся, Снягурачка! Нам дзеткі дапамогуць, песеньку заспяваюць.

Гучыць песня.

Снягурачка. А цяпер давайце яшчэ крыкнем “Дзед Мароз, ідзі да нас!”(Дзеці крычаць)
Коні мчаць, што за крос?
Гэта едзе Дзед Мароз!
І на ранішнік да нас,
Прыйшоў Дзед Мароз якраз.

Дзед Мароз.
Год за годам-карагодам.
І ўжо сёння з новым годам
Я сардэчна ад душы,
Вас віншую малышы.

А чаго я вам жадаю?
Зараз, зараз прыгадаю.
Каб бадзёрымі былі вы,
Каб разумнымі раслі вы.

Каб прынёс вам Новы год,
Многа радасных прыгод.
І здароўя ў вашы хаты,
Каб былі здаровы самі,

Каб былі здаровы мамы,
Каб былі здаровы таты.
Каб не ведалі напасці,
Каб шчаслівым кожны рос,
З новым годам, з новым шчасцем
Вас віншуе дзед Мароз!

Дзед Мароз. Так, я бачу вы мне рады, я таксама вам рад! Але што гэта за непарадак, ёлка наша навагодняя не гарыць?
Снягурачка. Сапраўды не гарыць, трэба яе запаліць, Дзядуля.
Дзед Мароз. Каб ёлачка запалілася, мы павінны стаць у карагод і заспяваць.

Гучыць песня.

Снягурачка. Дзядуля, а ёлачка не запальваецца.
Перасмешка. Тут відаць не абышлося без злых чар. Але ж мы можам з імі пазмагацца. Зараз Снягурачка загадае вам загадкі, і калі вы угадаеце усе, тады ёлачка запаліцца. (Загадвае загадкі)
Снягурачка. Ну вось, усе загадкі адгадалі.
Дзед Мароз. А цяпер давайце усе дружна крыкнем “Ёлачка запаліся” (Чуваць крыкі, выбягаюць Баба Яга і Ягік, не могуць падзяліць падарункі)
Ягік Пусці мае!
Баба Яга Не, мае.
Ягік. Гэта я краў!
Баба Яга А красці дрэнна.
Снягурачка. Што гэта?
Дзед Мароз. Мой мяшок з падарункамі дзеляць.
Перасмешка. Дапамажы мне чароўная сіла! (Узмахвае рукамі, Баба Яга і Ягік застываюць)
Баба Яга Ой пашкадуйце, мяне старую!
Ягік. І мяне, дзіця малое пашкадуйце!
Снягурачка. Дзіця! Нішто сабе дзіця! Як гадасці рабіць, дык ты ужо дарослы!
Баба Яга Гэта не мы, гэта яна, сястрыца ваша, Пераслезка!
Перасмешка. Ах так! Раз, два, тры! (З’яўляецца Пераслезка)
Пераслёзка. Прабачце мяне, пашкадуйце, я болей не буду, я буду добрай! Чэснае слова.
Баба Яга і Ягік. Мы болей не будзем!
Перасмешка. А вось мы зараз у дзяцей спытаем, дараваць вам ці не? Дзеці, сёння свята, дык можа даруем ім? паслухайце, дзеці шкадуюць іх. Раз дзеці згодны, так і быць, мы вам даруем, але ж глядзіце, каб без падману. І давайце разам з намі весяліць дзетак.
(Ягік і Баба Яга праводзяць гульню)
Дзед Мароз. Прытаміўся я з вамі. Вось сяду адпачыць, а вы патанцуйце, карагод павадзіце. А я на вашы касцюмы прыгожыя палюбуюся.

Ідзе карагод.

Дзед Мароз. Ну што ж, мае маленькія сябры, весела мне было з вамі сёння. І натанцаваўся і наспяваўся я з вамі. Але ж нас з унучкай яшчэ дзеткі чакаюць. А таму мы павінны развітацца!
Перасмешка. Сапраўды дзеці, задоўжылася наша гулянне. Але ж вы не сумуйце. Навагоднія святы яшчэ толькі пачынаюцца. Наперадзе у вас яшчэ шмат вясёлага, цікавага і смачнага.
Ягік. Дзед Мароз, а мы з бабуляй добрыя ужо! Можа ты і нас з сабою возмеш?
Баба Яга Вазьмі нас, Дзед Мароз.
Пераслёзка. І мяне вазьміце!
Снягурачка. Дзядуля, давай возьмем, другім дзеткам весялей бедзе!
Дзед Мароз. Ну што ж, дзеткі, бывайце! І з Новым Годам вас!

Снягурачка.
Хай будзе дзень і ясны вечар!
Хай свеціць сонейка для вас!
Усмешка добрая пры стрэчы!
І слова добрае у адказ!

Усе. З Новым Годам! З новым шчасцем!


Сцэнарыі
Copyright © 2013 Scenaryi.by Усе правы абаронены
Яндекс.Метрика