Лагатып сайту Scenaryi.by
Сцэнарыі     
       Святы восені
       Каляды

       Новы год
Беражы нос у вялікі мароз
Вясёлая зіма
Гэй, сняжыначкі, ляціце!
Жыла-была яліначка
Мы жадаем шчасцявам!
Навагоднія забаўкі
Навагодняе прадстаўленне
Навагодняе запрашэнне
Навагодняя ёлка
Наша ёлка - цуд і казка
Новы год
Новы год на тэатральнай сцэне.
Новы год спяшаецца у госці
Панарама зімовых свят
Перасмешка запрашае на баль
Раз, два, тры, ёлачка гары
Снег ідзе, снег ідзе - радасны, махнаты!..
Сустракаем разам Новы год
Чарадзейка Зіма запрашае
У "Чамучак" Новы год
Цацак тысячу на ёлку нам развесіў чараўнік...

       Вясновыя святы
       Вясновыя святы 1
       Дзень перамогі
       Выпускны
       Летнія, купальскія
       Пра мову
       Юбілеі вядомых людзей
       Розныя

Навагодняя ёлка

Сцэнарый свята 5-6 кл.

У цэнтры зала стаіць навагодняя ёлка, вакол яе сабраліся дзеці.
У залу ўбягае Клоун са званочкам у руцэ. Абегшы залу, ён становіцца каля ёлкі.


Клоун:
Усё змянілася наўкола,
Што ж тут здарыцца магло,
Бачу-бачу: гэта ў школу
Дзіва дзіўнае прыйшло!

Убягае дзяўчынка у школьнай форме, з растропанымі косамі, з партфелем, дзе поўна кніг. Гэта Галька Забывалкіна.
Галька. Рабяты, сёння я хацела выправіць усе свае дрэнныя адзнакі, прачытала усе кнігі, прыляцела у школу, а тут…

Галька ідзе, кідае партфель пад ёлку. Прыйдзецца прыходзіць яшчэ раз.
Сябры і сяброўкі!
Дзе ваша снароўка,
Дзе жарты і рух?
Вы ж тут не чужыя,
А як не жывыя,-
Становімся у круг!
Кажуць, каб вучыцца,
Трэба – не ляніцца,
А каб не журыцца –
Трэба станцаваць!
Мы прыйшлі на свята
Весяліць брат брата,
Дык чаго чакаць?
Сябры і сяброўкі,
Бяромся за рукі,
І – давай спяваць!

Галька:
Якой жа прыгожай зрабілася ёлка,
Цудоўны займела убор:
Сукенка на ёлцы з зялёнага шоўку,
Каралі і пацеркі як на падбор!
Шары і лядышкі, лісы і вавёркі,
Сняжынкі пушыстыя на лапах густых –
Здаецца вось – вось яны пусцяцца ў скокі
З намі пад модны матыў…

Ёлка ў кішэнькі свае патайныя
Пахавала ласункі – дары.
Эх, весялуха! Эх, гаспадыня!
Радасць для усёй дзетвары!

Рабяты, давайце папросім ёлку, запаліць свае агні! Крыкнем усе разам: “Ёлачка запаліся”! тры, чатыры! Ёлка не запальваецца.
Рабяты, давайце спяём ёй яшчэ адну песню. Дзеці пяюць.
Дзеці арганізоўваюць карагод вакол ёлкі і спяваюць песню “В лесу родилась ёлочка”

Клоун: Нешта не падабаецца ёлачцы, не хоча яна запальваць свае агні.
Хтось павінен вельмі важны
К нам на ранішнік прыйсці,
Хтось павінен вельмі важны
Нашу ёлку запаліць!

Як вы думаеце, хто гэта?
Дзеці: Дзед Мароз!
Галька: Эй, Старычок – гадавічок! Пашлі ты сваіх птушак – скараходаў за Дзедам Марозам і Снягурачкай!
Стар. Гад. А ну, брат Снежань! А ну, брат Студзень! А ну, брат Люты! Зімнія месяцы, снежныя віхурыя, ляціце на поўнач і запрасіце да нас Дзеда Мароза і Снягурачку.
Трое хлопчыкаў у касцюмах, упрыгожаных блішчыкамі, убягаюць.
Галька: Ой, рабята, а што нам рабіць,пакуль прыедуць важныя госці – Дзед Мароз ды Снягурачка?
Клоун: А мы пагуляем зараз, мая гульня цікавая, называецца_______
Ідзе гульня.
Раздаецца звон бомаў, пад музыку заязджаюць Дзед Мароз і Снягурачка. За імі следам усе удзельнікі навагодняга прадстаўлення.

Дзед Мароз:
Дзед Мароз я моцна злючы –
Аж з самай таёжнай пушчы,
Дзе вятры калючыя,
Дзе снягі сыпучыя.
У кашлатым голлі
Там жыву на волі.
Снягурка:
Не слухайце дзеці! Дзед мой жартуе,
Ён даўно на пенсіі, даўно не лютуе!
Дзед Мароз:
Вынік маёй працы –
З лёду палацы,
Сугробы ля плоту – таксама мая работа!
Ну, а сёння у паходзе,
Толькі раз у новым годзе…
І скажу дарэчы – рад нашай сустрэчы!
Снягурачка:
Прыйшлі дабра усім пажадаць,
Паслухаць вас, пажартаваць,
І з гэтай вось нагоды
Дзед Мароз:
Мы рады усіх павіншаваць – разам Са шчасцем новым! З новым годам!
Снягурка:
Вельмі весела у вас сёння,
Песня дружная, звіні!
Наша ёлачка – сяброўка,
Запалі хутчэй агні!
Снягурачка датыкаецца чароўнай палачкай да ёлкі, на ёй запальваюцца агні.
Дзед Мароз:
Ёлка свеціцца, іскрыцца,
Будзем , дзеці, весяліцца!
Дзед Мароз разам з дзецьмі спявае песню_________

Клоун:
Падыходзь жа, дзетвара,
Есці ужо даўно пара!
Там аладкі з пылу, з жару,
Налятайце, дзетвара!
Падыходзьце лепш па пары,
Ах, аладкі! Проста мара,
Ешце хто галодненькі!

Тры браты – месяцы і Галька раздаюць аладкі. Звоніць тэлефон, Снягурка падымае трубку і размаўляе. Звяртаецца да Дзеда Мароза.
Снягурка: Дзядуля, звоняць з лесу. Там на вялікай паляне сабраліся усе зверы ля ляснога тэлевізара. Яны чакаюць калі пачнецца канцэрт з нашай залы.
Дзед Мароз: І я не супраць адпачыць: які хто талент мае з нашых сяброў?
З’яўляюцца Галька і Клоун. Галька у святочнай сукенцы, з акуратна прычэсанымі косамі.
Галька: А мы ужо гатовы, праўда, рабяты?

Галька ды Клоун вядуць праграму.

Дзед Мароз: Штосьці засядзеўся я у вас, пара бы размяць трохі косці. Рабята, хто абміне мяне, калі мы будзем скакаць у мяхах?

Пачынаецца спаборніцтва, непрыкметна паяўляецца перад Дзедам Марозам клубок нітак.
Дзед Мароз: Цікава, цікава, куды прывядзе клубочак?
Усе ідуць за клубком. Нітачка прыводзіць да куфэрка з падарункамі. Раздаюцца падарункі. На заканчэнне усе выконваюць песню і становяцца у карагод. Снягурка з Дзедам Марозам развітваецца з дзецьмі.


Сцэнарыі
Copyright © 2013 Scenaryi.by Усе правы абаронены
Яндекс.Метрика