Лагатып сайту Scenaryi.by
Сцэнарыі     
       Святы восені
       Каляды

       Новы год
Беражы нос у вялікі мароз
Вясёлая зіма
Гэй, сняжыначкі, ляціце!
Жыла-была яліначка
Мы жадаем шчасцявам!
Навагоднія забаўкі
Навагодняе прадстаўленне
Навагодняе запрашэнне
Навагодняя ёлка
Наша ёлка - цуд і казка
Новы год
Новы год на тэатральнай сцэне.
Новы год спяшаецца у госці
Панарама зімовых свят
Перасмешка запрашае на баль
Раз, два, тры, ёлачка гары
Снег ідзе, снег ідзе - радасны, махнаты!..
Сустракаем разам Новы год
Чарадзейка Зіма запрашае
У "Чамучак" Новы год
Цацак тысячу на ёлку нам развесіў чараўнік...

       Вясновыя святы
       Вясновыя святы 1
       Дзень перамогі
       Выпускны
       Летнія, купальскія
       Пра мову
       Юбілеі вядомых людзей
       Розныя

Наталля СКОБЛЯ, Ганна ХВАШЧЭЎСКАЯ, музычныя кіраўнікі ясляў-сада № 2 шклозавода "Неман " Пралеска Снежань 1996 г.

Наша ёлка - цуд і казка

Сцэнарый каляднага свята

Уся зала святочна ўпрыгожана. Пасярэдзіне яе навагодняя ёлка з рознакаляровымі агнямі. Под вясёлую музыку ў залу ўваходзяць цётка Шчодра, Васілёк і Васілінка ў беларускім нацыянальным адзенні, дзеці сярэдняй і старэйшай груп і выхавальнікі.

Шчодра.
Сёння свята Каляды,
Запрашаем вас сюды!
Васілінка.
Ўсе заходзьце, калі ласка!
Наша ёлка—нібы казка!
Васілёк.
Ўсе заходзьце і спявайце,
Карагоды пачынайце!
Шчодра.
I гуляйце, і танцуйце,
3 Новым годам ўсіх віншуйце!
Пад прыпеў "Навагодняга карагода " (музыка А.Астроўскага) дзеці і выха­вальнікі ўтвараюць круг.

Шчодра. 3 Новым годам!
Васілёк і Васілінка. 3 Новым годам!
Пераклічка дзяцей старэйшай групы.

1. У маім календары
Ўжо лісточкаў і не стала.
Дзякуй, дзякуй, год стары,
Ты зрабіў для нас нямала.
2. Колькі школ пабудаваў,
Колькі ўзвёў садоў дзіцячых,
Колькі нам падараваў
Дзён шчаслівых і гарачых!
3. Ты выводзіў караблі
На касмічныя арбіты.
Мір ахоўваў на зямлі,
Добры, шчодры, працавіты.
4.Чакае ўся зямля яго,
Па следзе выглядае.
Ужо ў дарозе Новы год
I хутка завітае.
5. На ёлцы ўспыхнулі агні,
I зоркі карагодзяць,
I вось ён дзверы расчыніў,
I мы—у Новым годзе!

Дзеці і выхавальнікі становяцца ў круг і танцуюць вакол навагодняй ёлкі. Потым садзяцца на месцы. Удалечыні чуюцца гукі званочкаў.

Шчодра. Каляды—гэта даўняе свята нашых бабуль і дзядуль, на якім вадзілі "Казу", каб на полі быў добры ўраджай, вадзілі "Мядзведзя", каб у сям'і ўсе былі здаровымі і багатымі. Спявалі калядкі, шчадроўкі, у якіх зычылі дабрабыту і шчасця.

Званочкі чуваць усе мацней і мацней. Ансамбль “Песняры”  пачынае іграць песню Калядкі" (гучыць фанаграма). Под яе гукі ў залу ўязджае каляровы вазок. У вазок запрэжаны конік. Побач з Несцеркай ідуць Каза і Мядзведзь, якіх Несцерка вядзе на вяровачцы. Спыняюцца. Коніка адводзяць у бок.

Шчодра.
На Каляды госць прыйшоў,
Байкі, смех сюды наве'ў.
Гэта Несцерка вясёлы
Нам Мядзведзіка прывёў.
Несцерка.
Добры вечар таму,
Хто ў гэтым даму.
Нам не хочацца чакаць,
Будзем ўсе калядаваць.
Шчодра. Калядуйце, людзі добрыя!
Мядзведзь.
Добры дзень у хату ўсім,
Зараз ўсіх развесялім!
Несцерка.
Гэй ты, Мішачка-мядзведзь!
Ты хутчэй канчай равець.
Лепш гармонік свой бяры
Ды сыграй для дзетвары!
А я дудачку вазьму
Ды табе дапамагу!

Гучыць музыка, мядзведзь іграе на гармоніку, Несцерка на дудачцы.
Каза (скача і прыгаворвае).
Я каза калядная, прыгожая ды ладная.
Я і гора і бяду вакол рога абвяду.
Несцерка.
Го-го-го, Каза, го-го-го, шэрая.
Гэй, Каза, павярніся,
Людзям добрым пакажыся.
Каза  круціцца і скача.
Каза. Гэй, збірайся, дзетвара, пачынаецца гульня!

Каза ловіць дзяцей. Дзеці спяваюць беларускую народную песню "Козанька белая" і танцуюць разам з Казою.
Несцерка. А цяпер, Каза, пайшлі частавацца да нашых гаспадароў
Шчодра.
Вось вам, і дранікі, свежыя, гарачыя!
Да чаго смачныя! Бярыце дружна, не будзе грузна.

Частуе Несцерку, Казу і Мядзведзя дранікамі. Гучыць музыка ансамбля "Песняры ". Пакуль яны частуюцца, дзеці расказваюць пра казу.

1. Дзе каза нагой—там жыта капой.
2. Дзе каза рогам—там жыта стогам.
3. А дзе каза хвастом—там жыта кустом.
4. Дзе каза бывае, там шчасце вітае.
5. А дзе не бывае, там яго мінае.
Шчодра. На табе, Козанька, пірожнькі — на два рожанькі.
А на хвасточак - сала кусочак.
Гучыць цыганская музыка. З’яўляецца цыган з цыганкаю.

Цыган і цыганка(разам) Добры дзень!
Цыганка Адкажыце, людзі добрыя,
Ці ісці, ці сесці, ці каўбаскі з’есці?
Шчодра. А хто вы і адкуль будзеце ?
Цыган. Мы — цыганы! Ідзём ад пана года, што носіць бараду шырокую, сівую ды касматую.
Шчодра. Куды вы ідзяце?
Цыган. На кірмаш.
Шчодра. Што там будзеце рабіць?
Цыганка. Людзям добрым варажыць.
Шчодра. Калі ласка, паваражыце нам, нашым дзеткам.
Цыган. Добра. Тутака ў маім мяху ёсць чароўная саломка. Хто выцягне даўжэйшую, той у школе будзе вучыцца на "выдатна", хто карацейшую—на "4", а хто зусім кароткую,—у таго ўсе жаданні здзейсняцца.
Цыганы варожаць.
Цыган. Троху ў вас мы адпачылі і на шчасце варажылі. А цяпер нам трэба рушыць далей.

Шчодра. А наша свята працягваецца.
Цётка Шчодра, Васілёк і Васілінка запрашаюць дзяцей у круг і танцуюць разам з імі.
Шчодра. А якое ж, дзеці, свята без Дзеда Мароза і Снягурачкі? Давайце мы іх паклічам.
Дзеці. Дзед Мароз! Снягурачка!
Уваходзяць Дзед Мароз са Снягурачкай.
Снягурачка.
3 Новым годам вас, сябры,
Мы павіншаваць прыйшлі.
Пажадаць усім вам, дзеці,
Шчасця й міру на планеце!
Дзед Мароз.
Толькі раз у Новым годзе
Я да вас прыходжу ў госці,
I танцую ў карагодзе;
Як скакаў у маладосці
Раздаю вам падарункі
I спяваю з намі песні.
Залацістая, ў карунках,
Ёлка пахне раннем веснім.
Дзед Мароз і Снягурачка.
Станем дружна ў кара год
Ды сустрэнем Новы год!
Гучыць вясёлая навагодняя песня. Дзеці танцуюць вакол ёлкі.
Снягурачка. Дзед Мароз, а ведаеш, дзеці падрыхтавалі вершы. Давай паслухаем іх.
Дзеці чытаюць свае вершы.

Вырасла ялінка ў лесе, стройная, высокая.
I Дзядуля наш Мароз гэту елку нам прынёс.

Прыйшла красуня-ёлка
Уцехай для вачэй.
I ззяе, як вясёлка,
Ярчэй, ярчэй, ярчэй.

Пабраўшыся за рукі
У срэбранай цішы,
Ля елкі без прынукі
Паскачам ад душы.

Дык рассунем кола шырай,
Патанцуем на памосце,
Песняй звонкай, песняй шчырай
Прывітаем Дзеда-госця!

Выконваецца танец "Снягурачка са сняжынкамі".

Дзед Мароз. Дзеці, а ці ёсць сярод вас музыканты?
Дзеці (разам). Ёсць!
I у адно імгненне ля ёлкі выстройваецца дзіцячы аркестр, які выконвае беларускую народную песню (на выбар).
Дзед Мароз. Вельмі цудоўна, хлопчыкі і дзяўчынкі! Я і не ведаў, якія вы малайцы.
Снягурачка. Дзед Мароз, а ты падарункі дзецям прынёс?
Дзед Мароз. Не забыўся Дзед Мароз прывезці падарункаў воз. Але падарункі далёка, і знайсці іх нялёгка...
Дзед Мароз (патаемна звяртаючыся да Снягурачкі). Стаіць у полі церамок.
Снягурачка. Церамок.
Дзед Мароз. Ён не нізкі, не высокі.
Снягурачка. Не высокі.
Выхавальнікі звяртаюць у вагу дзяцей на церамок, які стаіць у кутку залы.

Дзед Мароз. Хто ў церамку жыве, хто дзядулю кліча?
Голас з церамка. Няхай падзьме ветрык, і церамок павернецца.
Дзед Мароз. Давайце, дзеці, падзьмем разам на гэтую хатку.
Дзеці дзьмуць у бок церамка.
Дзед Мароз. Хатка, хатка, церамок, павярніся!
Усім дзеткам дарагім пакажыся.
Церамок паварочваецца.
Голас з церамка (працяжна).
Падарункі дзецям нёс
Добры, шчодры Дзед Мароз.
Твой мяшэчак я ўзяла,
Бо мяцеліца мяла.
Каб вада не замачыла,
Ў церамку яга закрыла.
Ты пастукай у акенца
Атрымаеш ўсе гасцінцы!

Дзед Мароз стукае ў акенца, акенца, расчыняецца. I ў ім паказваецца Лісічка-сястрычка. Яна ўсміхаецца і працягвае Дзеду Марозу ласункі. Дзед Мароз разам са Снягурачкай раздаюць дзецям навагоднія падарункі.
Гучыць музыка. Дзед Мароз, Снягурачка, усе дзеці і выхавальнікі, усе персанажы гэтага цудоўнага свята бяруцца за рукі і пад вясёлую музыку вядуць вакол ёлкі навагодні карагод.

Сцэнарыі
Copyright © 2013 Scenaryi.by Усе правы абаронены
Яндекс.Метрика