Лагатып сайту Scenaryi.by
Сцэнарыі     
       Святы восені
       Каляды
       Новы год
       Вясновыя святы
       Вясновыя святы 1
       Дзень перамогі

       Выпускны
Бывай, дзіцячы сад, бы-вай!
Бывай школа
Бывай, пачатковая школа!
Вандроўка ў краіну цудаў-ведаў
Дзякуй мой чацвёрты клас.
Званок апошні кліча ў далягляд
"Зямля ў сукенцы беленькай бяжыць на выпускны"
Першая кніга буквар.
"Прыгажэйце, кахайце, спадзявайцеся і маладзейце..."
Развітанне з пачатковай школай
Свята апошняга званка
"Школьны баль, я прашу, не канчайся!"
Як дзеці Васю Лайдачніка ад Нуля выратавалі

       Летнія, купальскія
А мы жыта жалі, жыта дажыналі
Багач
Бывай лета!
Дажынкі
Два караблі
"На купалу ночка мала"
Траецкае гулянне - для ўсіх замілаванне
Традыцыйныя абрады.Купалле
Купальскі карагод
Купальскія гульні
"Як улетку на купалу..."

       Пра мову
       Юбілеі вядомых людзей
       Розныя

Наталля МАЛАШАНКА, загадчык ясляў-сада "Алеся" Добруша. Пралеска

А мы жыта жалі, жыта дажыналі

Сцэнарый этнаграфічнага свята

Праграмны змест: пазнаёміць дзяцей з святам дажынак, выхоўваць павагу да працы хлебаробаў, любоў да матулі-зямлі, далучаць дзяцей да скарбніцы народнай мудрасці.

Папярэдняя работа: вырасціць разам з малымі на дзялянцы розныя збожжавыя культуры і навучыць пазнаваць іх, расказаць дзецям пра неабходную людзям працу хлебаробаў, пра дажынкі, пазнаёміўшы іх з казкай "Жытнёвыя духі".

Атрыбуты: сярпы, хлеб-соль, вада, "барада", дажыначны сноп, вянок, калоссе, фартухі, "ніва", пірагі.

Месца правядзення: свята праводзіцца на дзялянцы ці ў музычнай зале (у гэтым выпадку робяцца адпаведныя дэкарацыі).

Дзеючыя асобы: вядучая (Алеся), 6 жнеек, Жыцень, Козлік, Надзейка.

Ход свята

Алеся (выходзіць на ніву і кліча жней).
Хутчэй збірайцеся,
На свята спяшайцеся
Наша жыта дажынаць,
У снапочкі вязаць.

Выходзяць дзеці-жнеі, спяваюць і імітуюць жніво жнуць, робяць снапы, збіраюць каласкі. Алеся дапамагае ім апранаць Жытнюю бабу (дажынкавы сноп) у кашулю, спадніцу, каласы павязваюць хусткай.

Алеся.
Вось і жыта пажалі,
Каласкі пазбіралі.
I прыйшло на нашу нівачку
Свята добрае — дажыначкі.
1-я жняя.
Шапацела ніва каласамі,
Ды яны пакінулі палі.
2-я жняя.
Іх дажалі жнейкі сёння самі,
"Барада" ж вандруе на зямлі.
3-я жняя.
Чыю ж гэта "бараду"
Ветрыкі хістаюць?
4-я жняя.
Духаў Жыценя, Казла,
Што ніву даглядаюць.
5-я жняя.
Будуць Жыцені у ёй
Ад зімы хавацца,
Да вясны, на працу шчодрай,
Моцы набірацца.
6-я жняя.
Завіваем "бараду"
Стужкай каляроваю,
Дорым хлеб-соль і ваду,
Кветку васільковую.
Алеся.
Частуйцеся, Жыцені, уволю I людзям усім надзіва, Каб жыта на лета болей, Спарней і ямчэй урадзіла!

Дзеці ставяць хлеб-соль, ваду, Алеся завязвае каласы. Усе кланяюцца "барадзе".

Жыцень і Козлік.
Будзе добры ураджай
I духмяны каравай.
Будуць людзі добра жыць,
Працай мудрай даражыць.

Дзеці вакол Жытняй бабы выконваюць карагод "А мы жыта жалі”.

Жыцень.
Маці-зямліцы падзякаваць трэба
За тое, што ўсіх надзяліла нас хлебам,
Ёй паклонімся нізка-нізка,
Бо яна ураджаю калыска.
Алеся.
Ураджай сабралі багаты,
Калі ласка, пойдзем дахаты.
Дажынкі будзем святкаваць,
Спяваць, гуляць ды танцаваць.

Усе заходзяць у "хату".

1-я жняя.
Хлеб-соль у гэтую хату!
Ды каб песень было багата.
Алеся (бярэ вяночак з каласоў).
Добрая была ніва,
Добрае жыта урадзіла.
3 жыта зрабілі снапочак,
Звілі з яго мы вяночак.
А каму яго падараваць,
Гэта трэба у Жыценя спытаць.
Жыцень.
Добра ўсе папрацавалі,
А руплівей за ўсіх жней
Надзейка, ёй вяночак звівалі,
Дык бяры яго хутчэй!

Хлопчыкі падводзяць Надзейку да Жыценя. Ён надзявае ёй вяночак. Пяюць "Велічальную".

Надзейка.
Вяночак шмат паклапаціўся
, Стаміўся і дахаты папрасіўся.

Выконваецца карагод "Вяночак".

Козлік.
Ну, а цяпер тых, хто хоча паказаць
Смеласць, падзяліцца спрытам,
Добры шлях для вас адкрыты.
Вось нядбайная жняя
На палетках калоссе пакінула.
Падабраць яго трэба хутчэй,
Каб пад дожджыкам зерне не згінула!
Вы гатовы? Раз, два, тры,
Каласы хутчэй збяры!

Дзеці хуценька збіраюць каласкі і адносяць іх Козліку.

Козлік.
Дзякуй, дзеткі, дзякуй вам,
Добрыя памочнікі.
3 зерня гэтага у печцы
Мы спячом па перапечцы.
I ўсіх пачастуем,
Са святам павіншуем.
Жыцень.
Зараз выйдуць на палеткі
Дзве брыгады-малалеткі.
Трэба зжаць ім каласочкі
I звязаць іх у снапочкі.
Раз, два, тры, давай хутчэй бяжы!

Дзеці дабягаюць да імправізаванага поля, бяруць каласы, а потым уся брыгада звязвае іх у сноп.

Жыцень.
Бачу, добрыя жняцы,
Вельмі працавітыя.
Ах вы, дзеткі-малайцы!
Ручкі вашы спрытныя.

Дорыць пераможцам снапок, які яны сабралі.

Алеся.
Працавалі слаўна вельмі
I стаміліся, напэўна,
Хто загадкі адгадае,
Той і бабу выкупляе.

Загадвае загадкі.
Залатыя горы растуць у летнюю пору. (Копы)
Тысячы брацікаў звязаны, адным поясам падпяразаны. (Сноп)
Ледзь вецер разгуляецца, яно закалыхаецца,
Шуміць вакол, хвалюецца, а хлебароб любуецца. (Жытняе поле)

Вы адгадалі загадкі! Цяпер выкупляйце ў Жыценя Жытнюю бабу.

Дзеці чытаюць вершы, спяваюць песні. (Можна выкарыстаць вершы М, Чарняўскага "Жыта", "Пшаніца", "Авёс" і іншыя, а таксама танец з каласкамі, "Ураджайную".)

Жыцень.
Выкуп добры далі дзеці
Нікуды ёй ад нас не дзецца.
Жытнюю бабу забірайце,
Нас з Козлікам не забывайце!

Аддае дзецям дажынкавы сноп.

Алеся.
Добра мы папрацавалі,
Добра пелі і гулялі.
Надышоў і смачны час —
Частаваць я буду вас.

Паварочваецца да печы, кланяецца ёй.
Печачка-матулечка, усміхніся,
Печачка-матулечка, адчыніся.
Пачастуй нас, печачка, піражком
3 яблыкам, сліваю ці тваражком.
Не адчыняецца, не усміхаецца,
Нешта ёй не падабаецца.
Нахіляецца да печы, быццам слухае, што тая гаворыць.
Так, так, так!
Прымаўкі ды прыказкі не гучалі ў нас на свяце.
А паслухаць хоча печка і аб хлебе, і аб працы.

Дзеці ўспамінаюць прыказкі і прымаўкі.
Не радзіцца хлеб без працы.
Хочаш есці калачы, не сядзі на пячы.
Вясна прыгожа кветкамі, а восень пірагамі.
Дзе хлебна ды цёпла, там і жыць можна.

Алеся выцягвае з печы бохан, піражкі і кажа:
Я усіх вас запрашаю
Да багатага стала.
Будзем разам з ураджаем
Да вясновага цяпла.

Гучыць музыка, дзеці частуюцца піражкамі. Жыцень з Козлікам танцуюць. Алеся і іх частуе піражкамі.
Усе становяцца у карагод і спяваюць "Ураджайную".

Сцэнарыі
Copyright © 2013 Scenaryi.by Усе правы абаронены
Яндекс.Метрика