![]() |
Святы восені Каляды Новы год Вясновыя святы Вясновыя святы 1 Дзень перамогі Выпускны Летнія, купальскія Пра мову Юбілеі вядомых людзей "Будзе вечна свяціцца Рагнеды імя..." "Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!" Рыцар сумлення і свабоды "І сняцца сны аб Беларусі..." Нам засталася спадчына "Не баюся, што мой век нявечны..." Незабыўны Макам Багдановіч Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі "Светлы след будзе вечна жывым..." Хто хоча стаць дзесяцібальнікам? "Шляхамі Янкі Купалы і Якуба Коласа" "Я адплаціў народу, чым моц мая магла..." "Быў. Ёсць. Буду." Пуцяводная зорка беларусаў "І не знікаць паэтам вечна" "Ён і сёння з намі, наш Купала" "Паклон прымі ад нас, пясняр!" "Прыпаў сэрцам да зямлі сваёй..." Рускі самародак, які стаў набыткам Беларусі "Сагрэты быў пяскамі наднямоння" "Спяшайцеся з паэтам стрэцца" "Яе скрыпка грае, грае..." Розныя |
Вера Савельеўна Генаш — старшы метадыст, выкладчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны. Валянціна Іванаўна Смыкоўская — метадыст, дацэнт кафедры белоруской літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны. Кандыдат філалагічных навук(1967). Роднае слова 7.2002 "Ён і сёння з намі, наш Купала"СЦЭНАР ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЙ КАМПАЗІЦЫІСвоеасаблівым падагульненнем ведаў пра жыццё і творчасць Янкі Купалы, адной з формаў выяўлення асабістых адносінаў школьнікаў да выдатнага песняра Беларусі і яго творчай спадчыны можа стаць вечарына, праведзеная ў форме літаратурна-музычнай кампазіцыі. Поспех мерапрыемства шмат у чым будзе залежаць ад энтузіязму настаўніка і вучняў, умення мэтанакіравана і зладжана ажыццяўляць сувязь паміж навучальнымі і пазакласнымі заняткамі. I падрыхтоўка да вечарыны, і сама арганізацыя свята павінна стаць дзейсным сродкам духоўнага і ідэйна-эстэтычнага выхавання. У фае і актавай зале школы, дзе будзе праходзіць вечарына, арганізуецца выстава твораў пісьменніка, крытычных артыкулаў пра яго творчасць, дэманструецца літаратурная насценгазета. Карысна аформіць фотавітрыну "Слова пра Янку Купалу" (фотаздымкі купалаўскіх мясцінаў, вокладкі кніг паэта, фотарэпрадукцыі) і выстаўку лепшых вучнёўскіх прац, прысвечаных Янку Купалу (сачыненні, ілюстрацыі да твораў, вершы і інш.). Пажадана падрыхтаваць і літаратурную карту, дзе чырвонымі сцяжкамі можна адзначыць мясціны, з якімі быў звязаны жыццёвы Паэзія Янкі Купалы — гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі. Яго песні будуць пераходзіць з пакалення ў пакаленне. Яго вершы будуць узорамі для новых песняроў беларускага народа. Яны будуць абуджаць у сэрцы лі дзей лепшае пачуццё і лепшыя чалавечыя імкненні ясных сонечных дзён, аб якіх часта пісаў паэт і дзе заўсёды будуць праўда і справядлівасць. Янка Купала — гонар беларускага народа. Нельга ўявіць беларускі народ без такой велічнай постаці,., Янка Купала. Ён палымяна любіў свой народ, якому аддаў усе і сілы, усе свае думкі, — і народ даў яму права гаварыць яго імя. Яго імя не вырваць з нашых сэрцаў Гучыць мелодыя песні "Радзіма мая дарагая" (верш Алеся Бачылы, музыка Уладзіміра Алоўнікава). Радзіма мая дарагая, Паказваюцца кадры з дакументальных фільмаў пра сучасную Беларусь. У гэты час пачынае гаварыць вядучы. 1-ы вядучы. Сёння наша Беларусь — краіна 2-і вядучы. Плач усёй Беларусі распавёў "на свет цэлы" наш пясняр. Янка Купала быў народжаны самім жыццём, тагачаснай явай. Кожны край мае тых, што апяваюць, 1-ы вядучы. Паэт палюбіў зямлю Беларусі, агледзеў тут кожную травінку, кожнае дрэва, бачыў, як расцвітаюць верасы, наліваецца колас, выплывае месяц на сіні начлег. Гучыць сумная мелодыя беларускай народнай песні паказваюцца кадры з дакументальнага фільма "А зязюля кукавала", які расказвае пра Купалаўскія мясціны. 2-і вядучы. Родная Вязынка. Мілы сэрцу бацькоўскі кут. Гучыць песня "Iвецер, і сокал, і я" (верш Янкі Купалы, муз. Аляксея Туранкова) або іншая песня на вершы песняра. 1-ы вядучы. Янка Луцэвіч вырас у вёсцы. Ён жыва і абвострана ўспрымаў усё навакольнае. 2-і вядучы. Беззямелле, неўладкаванасць сялянскага жыцця, прыніжэнне чалавечай годнасці селяніна-беларуса сталі прычынамі трагедыі цэлага народа, якому адмаўлялі ў праве "людзьмі звацца". Усё гэта выклікала з'яўленне Купалы-паэта, які на пачатку сваёй творчасці мужна заявіў: Па сцэне павольна праходзіць група вучняў, апранутых у беднае сялянскае адзенне, абутых у лапці, з торбамі за плячыма. 3-і чытальнік. 1-ы вядучы. "Людзьмі звацца!" Гэты заклік стаў лейтматывам усёй дакастрычніцкай творчасці Янкі Купалы. У праніклівых лірычных вершах, у жыццесцвярджальных паэмах, у драматычных творах паэт падкрэсліваў, што чалавек мае права на годнае жыццё. Гучыць народная песня "А на Купалу сонца рана іграла". На сцэне гасне святло, імітуецца вогнішча, вакол якога — дзяўчаты-русалкі. Яны выконваюць павольны танец. З'яўляецца юнак у нацыянальным адзенні з палымянай папараць-кветкай у руцэ. Ён змагаецца з русалкамі і перамагае. Дзяўчаты апускаюцца на падлогу і быццам засынаюць, а юнак чытае верш Я. Купалы "Спадчына". Потым гучыць запіс аднайменнай песні (муз. Ігара Лучанка) у выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля "Песняры"*. Сцэна асвятляецца, святло паступова ярчэе ад промняў кветкі. Песня "Спадчына" змяняецца песняй "Белая Русь" (верш Уладзіміра Карызны, муз. Юрыя Семянякі), а ў гэты час юнак-паэт, які знайшоў папараць-кветку, выводзіць за руку на сцэну дзяўчыну ў святочным убранні, з вянком на галаве. Яна сімвалізуе сабой вясну — маці-радзіму, новую Беларусь. 1-ы чытальнік. Хор выконвае песню "Люблю наш край" (верш Канстанцыі Буйло, муз. Міколы Равенскага). 2-і вядучы. Сёння мы разумеем прычыны паэтавай маркоты, тугі і песімізму. Але якім бы жорсткім і няўмольным ні быў лёс Я. Купалы у 1930-я гады, у той жахлівы сатанінскі час, сэрца паэта не маўчала. 2-і вядучы. Пройдуць дзесяцігоддзі, і мы адкрыем для сябе новага Купалу — бунтара, які цвёрда верыў, што 1-ы вядучы. Адказ на гэтае пытанне дало само жыццё — падзеі 1940-х гадоў, калі на свабоду народа замахнуўся крыважэрны вораг. Заслона закрываецца. Па-за сцэнай у выкананні хору сцішана гучыць "Лясная песня" (верш Адама Русака, муз. Уладзіміра Алоўнікава)***. Паступова спевы мацнеюць, а на словах "Ды ўспомнім былыя гады” заслона адкрываецца, мелодыя гучыць цішэй. На сцэне ля вогнішча, — вучні, апранутыя, як партызаны. Паказваюцца кадры пра Вялікую Айчынную вайну. У час паказу гучаць словы вядучага. 2-і вядучы. Над краінай пранёсся грозны кліч паэта. "Калі вораг сарве яблык, што паспеў у нашым садзе, то яблык разарвецца ў яго руках гранатай. Калі ён сажне жменю цяжкіх каласоў, зярняты вылецяць і паб'юць яго свінцовым дажджом. Калі ён падыдзе да нашых чыстых сцюдзёных крыніц, яны перасохнуць, каб не даць яму вады..." Мелодыя "Лясной песні" гучыць мацней, але яе перапыняе чытальнік, які звяртаецца да партызан. 2-і чытальнік. Партызаны рашуча падымаюцца і пакідаюць сцэну. Мелодыя сціхае. 1-ы вядучы. У суровыя дні Вялікай Айчыннай вайны паэт верыў, што Беларусь не стане на калені перад ворагам. Гучыць песня "Абеліскі" (верш Міхася Ясеня, муз. Дзімітрыя Смольскага) або "Памяць сэрца" (верш Міхаіла Ясеня, муз. Ігара Лучанка). 1-ы вядучы. Янка Купала! Сёння без яго творчасці нельга ўявіць роднай беларускай літаратуры. Без яго натхнёных вершаў, без "Кургана" і Бандароўны", "Раскіданага гнязда" і "Паўлінкі. Яго паэзія адлюстроўвае шырокі свет чалавечых пачуццяў, паказвае сэнс людскога існавання. Янка Купала зразумеў народную праўду і панёс "на свет цэлы". 4-ы чытальнік. 2-і вядучы. Кожны, хто наведвае купалаўскія мясціны, не можа не захапляцца спрадвечнымі дубровамі, першародным блакітам азёр, багаццем беларускай зямлі. За сцэнай гучыць павольная, але мажорная мелодыя, пад гукі якой чытаюцца радкі. 1-ы чытальнік. Гучыць запіс песні "Янка Купала" (верш Уладзіміра Някляева, муз. Уладзіміра Будніка)*. * Тэкст і ноты песні змешчаны ў "Родным слове" (1994, №5). |